Запрашаем на КІРМАШ!
23.11.2025“Восеньскі Кірмаш” — яркае і запамінальнае мерапрыемства, якое традыцыйна штогод праходзіць у нашым дзіцячым садочку. Свята накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Ранішнік быў вытрыманы ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Мілагучныя беларускія песні, вясёлыя гульні, запальныя танцы — нікога не пакінулі абыякавымі.

