Дзень роднай мовы!
27.02.202621 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашым садочку адбылася забава для дзяцей старэйшых груп “Па краіне роднай мовы”. Да дзяцей завітала Цётка Марыя з куфэркам поўным цудаў. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, адгадвалі загадкі, слухалі песні на беларускай мове і спявалі самі.
